«Час падумаць»

Акцыю пад такой назвай правялі валанцёры групы “Моладзь за здаровы лад жыцця!” у Столінскім аграрна-эканамічным каледжы.
Кіраўнік групы Марына Яхнавец расказала, што акцыя праводзіцца з мэтай фарміравання ў моладзі патрэбнасці ў бяспечных і адказных паводзінах у кантэксце прафілактыкі ВІЧ/СНІД.
Валанцёры задавалі навучэнцам каледжа шмат пытанняў: ці ведаюць яны, што такое СНІД, як ён перадаецца і не перадаецца. Для правільных адказаў выкарыстоўваліся чырвоныя стужкі, якія з’яўляюцца сімвалам барацьбы з ВІЧ-інфекцыяй. Гэтыя стужкі прымацоўвалі да гелевых шароў, якія ў канцы акцыі валанцёры адпусцілі ў неба.
Навучэнцы атрымлівалі буклеты з інфармацыяй аб сітуацыі па ВІЧ-інфекцыях у Беларусі, Столінскім раёне. Таксама ўсім удзельнікам былі прышчэплены чырвоныя стужкі.
Усяго ў рамках акцыі было раздадзена 108 буклетаў і прымацавана столькі ж чырвоных стужак.
Так,   зараз  час  падумаць,  асабліва  маладым  людзям: выбіраць жыццё або …
Таццяна СЕГЕН

Добавить комментарий