Убіралі хутка і без страт

 

Не першы раз хлебаробы СВК “Палеская ніва” выйшлі пераможцамі раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю. Усіх збожжавых, улічваючы сою, агароднінны і збожжавы гарох, проса, грэчку, а таксама зернебабовыя культуры, тут сабралі 3447 тон. Сярэдняя ўраджайнасць склала 38,5 цэнтнера прадукцыі з кожнага гектара.

      Улічваючы ўмовы надвор’я ў час зімоўкі раслін, вясною, — гаворыць старшыня праўлення СВК Аляксей Мікалаевіч Бародзіч, — мы атрымалі максімальна магчымы ўраджай для гэтага года. Дзякуючы працавітасці і настойлівасці нашых механізатараў, удалося ўбраць       ураджай хутка і без страт.

У гэты неспрыяльны для большасці сельгасарганізацый год у СВК “Палеская ніва” атрымалі  параўнальна   нядрэнны  ўраджай тых культур, якія традыцыйна займаюць большыя плошчы. Азімая пшаніца ўрадзіла па 45,6 цэнтнера на кожным гектары, яравая – па 46,5 цэнтнера. Азімы трыцікале даў ураджайнасць па 44,2 цэнтнера з кожнага гектара. Гэта дазволіла элітнай насеннай гаспадарцы атрымаць надзейны насенны матэрыял і для іншых   сельгасарганізацый раёна.

Сакрэт поспеху нядаўна аб’яднанай гаспадаркі не толькі ў майстэрстве і працавітасці хлебаробаў, а і ў строгім захаванні тэхналогіі вырошчвання хлеба. На справе было даказана, што дакладная тэхналогія намнога зніжае страты нават пры вельмі неспрыяльных умовах надвор’я.

Больш за ўсіх перавёз збожжа ад камбайнаў  вадзіцель Васіль Данілавіч Нагар. На яго рахунку не толькі збожжа, а і кармы, а восенню – цукровыя буракі. Штодня ў час важных палявых работ ён рана ўставаў і позна клаўся спаць.

Добавить комментарий