У шматгалоссі культур — Століншчына

У Маларыце адбыўся абласны заключны тур Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур “Суквецце культур”. Яго ўдзельнікамі  і дыпламантамі сталі аматарскае аб’яднанне “Рытмы рамэн” Давыд-Гарадоцкага ГДК (кіраўнік Руслан Базылевіч) і дырэктар Стружскага СДК Варвара Белавус.

Варвара Белавус як украінка па нацыянальнасці прадстаўляла ўкраінскую культуру і цудоўна  выканала песню “Дівчина Вэсна”.

Песняй “Ванёнак” пазіцыяніравалі цыганскую нацыянальную культуру “Рытмы рамэн”. Журы было здзіўлена не толькі палымяным выкананнем з падтанцоўкай, але і складам калектыву: самаму малодшаму ўдзельніку – сем гадоў.

Усяго ў абласным заключным  туры фестывалю нацыянальных культур прынялі ўдзел прадстаўнікі дзесяці нацыянальнасцяў. Найбольш яркія нумары будуць вылучаны на Х Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які пройдзе ў 2014 годзе ў г. Гродна. Будзем спадзявацца, што ў ліку ўдзельнікаў гэтай яркай падзеі акажацца і Століншчына з яе выканаўцамі–носьбітамі нацыянальных культур.

Галіна ГАШЧУК

 

Добавить комментарий