Падарункі – «Дзецям міру»

Днямі немаўляты, якія нарадзіліся ў Сусветны дзень міру – 21 верасня –  і іх бацькі атрымалі віншаванні і падарункі ад Столінскага раённага аддзялення Беларускага фонду міру.

На Століншчыне ў гэты дзень  нарадзілася шэсць дзяцей. Маленькім шчасцем папоўніліся сем’і Тамары Вячаславаўны Коваль з Кароціч, Валянціны Гаўрылаўны Скрабец з Рубля, Ірыны Нікадзімаўны Гушча з Веляміч, Аліны Мікалаеўны Паддубнай з Давыд-Гарадка, Любові Валянцінаўны Кузьміч з Рухчы, Наталлі Мацвееўны Шостак з Рамля.

Цікава, што нарадзіліся тры дзяўчынкі — Ксенія, Руфіна, Марыя і тры хлопчыкі, якіх назвалі Андрэй, Іван, Мацвей.

Памятны сертыфікат, кветкі, салодкі прыз, матэрыяльнае заахвочванне мамам уручыла  старшыня Столінскага раённага аддзялення Беларускага фонду міру Святлана Васільеўна Піва. Цёплыя і шчырыя словы найлепшых пажаданняў –  здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту, быць годнымі грамадзянамі нашай краіны – прагучалі ад старшыні арганізацыі.

Святлана ШПАКОЎСКАЯ

Добавить комментарий