Ачышчана амаль 50 гектараў лесу

На тэрыторыі раёна прайшла акцыя “Чысты лес”, у рамках якой усім жадаючым было прапанавана папрацаваць над навядзеннем парадку ў лясных масівах.

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Столінскага лясгаса Аркадзь Іванавіч АГІЕВІЧ расказаў, што ўдзел у акцыі прынялі 117 чалавек, з якіх 83 работнікі лясгаса. Было ачышчана 49 гектараў лесу, з якіх прыбрана 14 кубічных метраў смецця. Ліквідавана ў ходзе акцыі сем стыхійных  звалак.

Акрамя таго восенню актыўна ішлі дадатковыя пасадкі лесу. На 70 гектарах лясных угоддзяў, закладзеных гэтай вясной, дасаджаны дрэўцы.

Зроблены задзел і на вясну: на плошчы 120 гектараў апрацавана глеба, каб своечасова пачаць пасадку лесу.

Таццяна СЕГЕН

Добавить комментарий