запрашаюць гасцей

Шосты раз штогадовы міжнародны фестываль “Мотальскія прысмакі” пройдзе 10-11 жніўня ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна пад знакам 1025-годдзя Хрышчэння Русі.

Пачнецца фестываль святочным богаслужэннем у мясцовай Спаса-Прэабражэнскай царкве. Пасля службы вернікі і госці пройдуць хрэсным ходам на цэнтральную плошчу, дзе іх сустрэне тэатралізаваны паказ “Маталяне сустракаюць гасцей”.

Як заўсёды, будуць разгорнуты “смачныя падворкі” аграгарадкоў і сельсаветаў. У праграме — конкурс-дэгустацыя страў «Парады бабуль – майстэрства ўнукаў»; майстар-класы вядомых кулінараў Беларусі і замежжа; работа імправізаваных пляцовак «Усе ласы на мотальскія каўбасы», «Наш мядок – у душы ладок», «Шыкалаеўская Fish – смакам нас усіх здзівіш», «Мотальскія караваі на ўсе густы выбіраем».

Госці змогуць таксама пазнаёміцца з аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны і аграэкатурыстычным патэнцыялам Іванаўскага раёна, наведаць музейны комплекс Напалеона Орды ў в. Варацэвічы, літаратурна-краязнаўчы музей Дастаеўскага ў аграгарадку Дастоева, прыняць удзел у адкрыцці філіяла археалогіі “Нашы карані” Мотальскага музея народнай творчасці.

А яшчэ шмат музыкі, песень і танцаў ад калектываў аматарскай творчасці.

Галіна ГАШЧУК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *