«Парфумшчыкi»

Чатыры непаўналетнія з Альман летнім вечарам каля 23 гадзін вырашылі пайсці “на справу” ў магазін “Казка”, які знаходзіцца побач з домам аднаго з юнакоў. Канкрэтнай мэты ў здабытых рэчах не ставілі, карысталіся прынцыпам “што прыплыло, таму і рады”. Вынялі шыбку акна, працягнулі рукі (самім улезці ў магазін перашкаджала рашотка) і дасталі тое, што трапілася ў рукі. “Улоў” быў небагатым – некалькі флаконаў лаку для валасоў і пазногцяў, іншыя дробязі, чым нанеслі матэрыяльны ўрон у памеры 449 тысяч 600 рублёў. Што выкінулі побач, што распылілі ў паветра, але дадому не ўзялі нічога. Ранкам супрацоўнікі міліцыі ўжо “раскруцілі клубок” і ўстанавілі юных злачынцаў. Члены камісіі вырашылі абмежавацца штрафам у памеры 200 рублёў на кожнага юнака.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *