Намеснiк мiнiстра на Столiншчыне гандлёвай

16 жніўня Століншчыну гандлёвую з дзелавым візітам наведаў намеснік міністра гандлю Рэспублікі Беларусь Э. Б. МАТУЛІС.
Спачатку Эдвард Браніслававіч правёў у райвыканкаме прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, а потым ацаніў работу магазінаў Столінскага райспажыўтаварыства.
Высокі госць цікавіўся работай Столінскага ўнівермага, магазінаў “Родны кут” (цэнтральнага і на праспекце Міру), “Стыль”, “Калінка” і інш.
Э. Б. Матуліс станоўча ацаніў новае аблічча другога паверха ўнівермага райцэнтра, дзе праведзены рамонт і неўзабаве будзе адноўлены гандаль. Новы імідж магазіна змогуць ацаніць і жыхары Століншчыны.
Намеснік міністра гандлю таксама звярнуў пільную ўвагу на колькасць тавараў беларускіх вытворцаў на гандлёвых паліцах магазінаў, пазнаёміўся з асартыментам адзення да школьнага сезона, абмеркаваў дзяржаўны гандаль не толькі з кіраўніцтвам, прадаўцамі, а і з пакупнікамі магазінаў.
Лілія ГУШЧА
Фота аўтара

Добавить комментарий