Будаваць – iх прафесiя

Прыемна канстатаваць,  што на Століншчыне пастаянна будуюцца новыя школы і дзіцячыя садкі, спартыўныя аб’екты, жыллё, дарогі. Населеныя пункты становяцца больш сучаснымі ў эстэтычным плане. Раёну ёсць чым ганарыцца і што паказаць  гасцям.
І ў гэтым вялікая засуга будаўнікоў. Нават ва ўмовах цяжкага эканамічнага становішча ў краіне некалькі гадоў таму будаўнічыя арганізацыі Століншчыны працавалі  па плану, не страцілі аб’ёмаў і пазіцый, якія былі “заваяваны” на працягу многіх гадоў.

Напярэдадні Дня будаўніка, які будзе адзначацца ў краіне ў нядзелю, 11 жніўня, карэспандэнт “НП” сустрэўся з кіраўнікамі дзвюх самых буйных будаўнічых арганізацый Століншчыны – ПМК-24 Уладзімірам Фёдаравічам Вабішчэвічам і ДБПМК-32 Сяргеем Аляксандравічам Стоўба.
За апошнія некалькі гадоў гэтыя арганізацыі ўнеслі вялікі ўклад у добраўпарадкаванне, будаўніцтва шэрагу сацыяльных аб’ектаў. Сёння ПМК-24 і ДБПМК-32 – адны з лідараў вобласці ў галіне будаўніцтва.

 

 

—    Сёння ў арганізацыі працуюць 426 работнікаў. За першае паўгоддзе 2013 года па генпадрадзе асвоена больш за 75,3 мільярда рублёў, — расказвае начальнік ПМК-24 Уладзімір Фёдаравіч Вабішчэвіч. — Гэта 122,9 працэнта да ўзроўню мінулага году. Аб’ём падрадных работ, якія выкананы сваімі сіламі, склаў больш за 52 мільярды рублёў пры заданні 48,4 мільярда. Прадпрыемства выканала план падрадных работ на 107,5 працэнта. Нашы работнікі працавалі на тэрыторыі Столінскага і Слуцкага раёнаў (будаўніцтва малочна-таварнай фермы “Серагі” ААТ «Лучнікі»). З агульнага аб’ёму будаўніча-мантажных работ за першае паўгоддзе 53,9 працэнта выканана на будаўніцтве жылля.

У першым паўгоддзі ўведзены ў эксплуатацыю тры аднакватэрныя дамы ў аг. Глінка агульнай плошчай 219,69 квадратных метра, адзін аднакватэрны жылы дом у аг. Велямічы плошчай 73,23 квадратных метра, інжынерныя сеткі да жылых дамоў у аг. Глінка, добраўпарадкаванне вуліц Зяблава, Рэчыцкая, завулка Рэчыцкі ў Століне. Трэба адзначыць таксама, што наша арганізацыя працуе рэнтабельна – за першае паўгоддзе 2013 года рэнтабельнасць па прадпрыемстве склала 6,9 працэнта  пры плане 6,3 працэнта.
У гэтыя дні работнікі ПМК-24 задзейнічаны на будаўніцтве такіх аб’ектаў, як будынак суда і 60-кватэрны жылы дом у Століне, дзіцячы садок у Рамлі на 75 месцаў, дзе работы ідуць да завяршэння і хутка ўстанова прыме сваіх першых выхаванцаў, фізкультурна-спартыўны комплекс у Століне, які плануецца адкрыць у трэцяй дэкадзе жніўня, фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Альшанах, малочнатаварная ферма на 1100 галоў у СВК “Фядорскі”, рэканструкцыя малочнатаварных ферм у Вялікім Малешаве і Вулька-Араі, іншыя будаўнічыя аб’екты.
Па выніках работы на нядаўным урачыстым сходзе аб’яднання “Брэстаблсельбуд” па ўсіх намінацыях нашы работнікі атрымалі прызавыя месцы. Усяго гэтага ўдаецца дасягаць дзякуючы вопыту, жаданню працаваць і кваліфікаваным кадрам, якія на працягу многіх гадоў заваёўвалі аўтарытэт нашай арганізацыі.
Вынікамі работы за першае паўгоддзе 2013 года падзяліўся і начальнік ДБПМК-32 Сяргей Аляксандравіч СТОЎБА:
—    Сёння ў арганізацыі працуюць 205 чалавек, якія з ахвотай ставяцца да той справы, якую выбралі. Столінская ДБПМК-32 выконвае будаўніча-мантажныя работы, работы па добраўпарадкаванні дарог на аб’ектах вытворчага і невытворчага прызначэння, аб’ектах будаўніцтва жылля, вырабляе і рэалізуе прадукцыю падсобнай вытворчасці, аказвае транспартныя паслугі па перавозцы грузаў і пасажыраў, іншыя работы.
Па выніках работы за першае паўгоддзе 2013 года аб’ём падрадных работ склаў больш за 21 мільярд рублёў. План падрадных работ выкананы на 106 працэнтаў. Работнікі арганізацыі працавалі на тэрыторыі Столінскага раёна, у Пінску і Бабруйску. З агульнага аб’ёму работ 42,7 працэнта выканана на будаўніцтве жылля. За першае паўгоддзе 2013 года ўведзены ў эксплуатацыю такія аб’екты, як добраўпарадкаванне вуліц Паўночная, Палявая ў Століне і вуліц Тургенева, Міру ў Альшанах, водазабеспячэнне вуліцы Лясная ў Манькавічах і пятай чаргі ў Альшанах, рамонт амбулаторыі ў Вялікіх Арлах, два аднакватэрныя жылыя дамы ў Фядорах агульнай плошчай 146,46 квадратных метра і іншыя. Рэнтабельнасць па прадпрыемстве склала 3,7 працэнта пры такім жа плане.
Увогуле, ДБПМК-32 планава развіваецца, мадэрнізуецца як у тэхнічным плане, так і ў вытворчым. Нашы работнікі ў любы час гатовы выканаць тыя задачы, якія на іх ускладзены.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *