«Навіны Палесся» – у кожны дом

У гарадскім аддзяленні сувязі ў Давыд-Гарадку ў дзень падпісчыка, які праводзіўся ў мінулы аўторак, пабывала больш за сотню чалавек. Многія з іх аформілі падпіску на любімыя перыядычныя выданні.
Сярод выданняў, якія ў горадзе карыстаюцца асаблівай папулярнасцю, – раённая газета “Навіны Палесся”. Асабліва многа сярод падпісчыкаў старажытнага Давыд-Гарадка людзей паважанага сталага ўзросту. Ад іх паступалі пажаданні больш пісаць пра заслужаных землякоў, пра клопаты пажылых.
Прыходзілі на дзень падпісчыка людзі розных узростаў. Па іх словах, яны абавязкова знаходзяць у “Навінах Палесся” цікавыя публікацыі.

Фёдар ШУМКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *