Адрасы вопыту


10-11 красавіка на Століншчыне прайшоў абласны семінар загадчыкаў раённых і гарадскіх навучальна-метадычных кабінетаў па тэме “Маніторынг эфектыўнасці метадычнай работы як аспект дзейнасці навучальна-метадычнага кабінета”.
На  працягу  двух  дзён  удзельнікі семінара знаёміліся з сістэмай адукацыі Століншчыны, назапашаным вопытам, новымі формамі работы. Ужо на другі дзень яны будуць прасіць зноў пабываць у нашым раёне, каб больш дасканала вывучыць тую ці іншую інавацыйную методыку, каб укараніць яе ў сваім горадзе ці раёне. Адрасоў для пераймання вопыту на Століншчыне многа.
Адкрываючы мерапрыемства, метадыст навучальна-метадычнага цэнтра кіраўніцкай дзейнасці ў адукацыі Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Валянціна Георгіеўна Строганава адзначыла, што семінар праходзіць у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі метадычнай работы.
Аб сацыяльнай сферы Століншчыны расказаў гасцям намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч. Начальнік аддзела адукацыі Аляксандр Мікалаевіч Вячорка ахарактарызаваў ролю навучальна-метадычнага кабінета ў адукацыі раёна.
Загадчыца навучальна-метадычнага кабінета Валянціна Аляксандраўна Грэчка падрабязна расказала аб клубах, у якія аб’яднаны педагогі. Пастаянна абнаўляюцца адрасы педагагічнага вопыту, якімі можа карыстацца кожны жадаючы, каб павысіць свой прафесійны ўзровень. Асаблівая ўвага ўдзяляецца ў раёне маладым спецыялістам, якія аўтаматычна становяцца навучэнцамі школы стажора, а пасля пераходзяць у школу маладога настаўніка.
Навучальны кабінет займаецца выдавецкай дзейнасцю метадычнай прадукцыі – гэта веснікі, буклеты і іншыя.
Сваімі напрацоўкамі дзяліліся дырэктары Церабяжоўскай СШ Л. Л. Цупа і Лядзецкай СШ А. М. Ляшук, метадысты Л. Р. Навасадская, Н. А. Кавальская,   М.   Р.  Ткач,  М.  А.  Шпудзейка і настаўнік біялогіі Церабяжоўскай СШ А. У. Грэчка і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Т. Я. Жук.
Далей госці перамясціліся ў Церабліцкі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа. Настаўнік матэматыкі, пераможца рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” у 2012 годзе Валерый Мікалаевіч Рудзецкі прэзентаваў свой цікавы праект “Геаметрыя 10. Стэрыаметрыя”.
Аформлены згодна з патрабаваннямі сучаснасці метадычны кабінет СШ № 1 аг. Альшаны, з якім пазнаёміла яго загадчыца Аляксандра Уладзіміраўна Ралова, стаў на самай справе рэсурсным цэнтрам школы.
Знаёмства са Століншчынаю прадоўжыла наведванне цэнтра драўлянай скульптуры вёскі Цераблічы.
Другі дзень работы загадчыкаў навучальна-метадычных кабінетаў быў не менш плённым. Малады намеснік дырэктара па навучальнай рабоце СШ № 3 г. Століна Наталля Васільеўна Савончык правяла майстар-клас па арганізацыі метадычнага тыдня ў школе. Гэтая форма работы праходзіць толькі на Століншчыне. Таму было  зададзена шмат пытанняў. Працягнула тэму ў сваёй творчай справаздачы аб актыўных формах метадычнай работы намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Наталля Вячаславаўна Мазан.
Пераможца абласнога конкурсу па аптымізацыі кіраўніцкай дзейнасці і адукацыйнага працэсу на аснове выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій дырэктар СШ № 2  Століна Ала Мікалаеўна  Лазіцкая спынілася на тых праграмах, якія дазваляюць аптымізаваць работу не толькі кіраўніка, а і ўсяго педагагічнага і вучнёўскага калектываў.


Гэты перадавы вопыт В. Г. Строганава назвала выдатна пастаўленым, бо ў такім разрэзе, як Лазіцкая А. М., інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі  ў вобласці выкарыстоўваюць адзінкі.
На пасяджэнні раённага метадычнага аб’яднання на базе Белавушскага садка метадыст  Н.  А.  Кавальская прымусіла папрацаваць усіх. Як не спыніцца? Як знайсці свае новыя шляхі гэтага развіцця? На гэта было накіравана пасяджэнне.
Фядорская СШ мае багаты назапашаны вопыт у розных напрамках дзейнасці. Аб павышэнні якасці адукацыі гаварыла намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Надзея Мікалаеўна Палукошка. Вынікі работы па самаадукацыі паказала настаўнік біялогіі і працоўнага навучання Аляксандра Іванаўна Логвінка.
Ад’язджаючы, госці адзначылі для сябе адрасы тых устаноў, у якіх можна больш падрабязна пазнаёміцца з вопытам работы, куды можна накіраваць сваіх спецыялістаў для пераймання назапашаных ведаў.
Таццяна СЕГЕН
Фота аўтара

Адрасы вопыту: 1 комментарий

  • 20.04.2013 в 9:47 дп
    Permalink

    Выдатная настауница Аляксандра Иванауна!

Добавить комментарий