Вучэбная трывога

Згодна з планам баявой
падрыхтоўкі Столінскага
РАНС на 2013 год 20 сакавіка на базе дзіцячага садка № 2 г. Століна прайшлі тактыка-спецыяльныя заняткі.
—    Усяго на момант правядзення заняткаў у садзе было 79 дзяцей са 125, — расказвае намеснік начальніка Столінскага РАНС Аляксандр Іванавіч БАРАНОЎСКІ, які непасрэдна кіраваў працэсам. – Пасля паведамлення аб “пажары” на харчаблоку мы накіравалі на ліквідацыю надзвычайнага становішча два экіпажы. Прыемна тое, што эвакуацыя дзяцей і персаналу садка была праведзена ўсяго за пяць хвілін. Трэба сказаць дзякуй работнікам. У ходзе заняткаў быў знойдзены адзін “пацярпеўшы” мужчына, якога вывелі з будынка і аказалі першую дапамогу. Усё прайшло па плане, без наступстваў.
Такога плана вучэнні і заняткі наш райаддзел будзе праводзіць і ў іншых навучальных і дашкольных установах горада і раёна.
Аляксандр
НІКІФАРЭНКА

Добавить комментарий