«Бяспраўніку» не месца за рулём!

Пад такой назвай 20 сакавіка  пачалася акцыя па прафілактыцы ДТЗ вадзіцелямі, якія не маюць права кіравання.
Выпадкі кіравання транспартнымі сродкамі “бяспраўнікамі” пачасціліся. За 2012 год з іх удзелам адбылося 12 ДТЗ, у выніку якіх загінулі тры чалавекі. У 2013 годзе  вадзіцель без права кіравання і ў нецвярозым стане ўчыніў ДТЗ, у выніку якога загінулі два чалавекі.  У гэтым годзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 126 (!) вадзіцеляў, якія не маюць вадзіцельскіх правоў.
—    Кожны інспектар ДАІ мае пастаянна абнаўляемыя спіскі асоб, пазбаўленых вадзіцельскіх правоў, — нагадвае самазваным вадзіцелям начальнік АДАІ Столінскага РАУС С. А. Трапец. — У любы час інспектар мае магчымасць даведацца, ці мае той ці іншы вадзіцель права кіравання транспартнымі сродкамі.  Да “бяспраўнікаў,” затрыманых за рулём,  будуць прымацца самыя жорсткія меры адміністрацыйнага ўздзеяння. Гэта штраф у памеры ад пяці да 20 базавых велічынь (ад 500 тысяч да 2 мільёнаў рублёў).  Такая ж адказнасць прадугледжана і для тых, хто перадае руль асобе без вадзіцельскіх правоў.
Паўторнае кіраванне транспартным сродкам без  права кіравання пацягне за сабой штраф ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 2 да 5 мільёнаў рублёў).
Калі вы прынцыпова і нераўнадушна ставіцеся да гэтага пытання, паведамляйце пра вядомыя вам факты кіравання транспартам “бяспраўнікамі” па нумары “102”. Магчыма, ваш званок выратуе нечыя жыцці.
Лілія ГУШЧА

Добавить комментарий

  • Здесь
  • Цены на комплектующие на Украине
  • a03.su