Блізка і цікава

30 студзеня вучні Харомскай сярэдняй школы наведалі каток фізкультурна-спартыўнага комплексу г. Століна.
Намеснік дырэктара Харомскай СШ Дана Міхайлаўна Васільева расказала, што 25 дзяцей суправаджалі Наталля Фёдараўна Кунай і Уладзімір Анатольевіч Казакевіч.
Папярэдне кіраўніцтва школы сазванілася з работнікамі ФСК, заказалі патрэбныя памеры канькоў. І пасля ўрокаў дзеці на школьным аўтобусе накіраваліся ў Столін. Цёплая сустрэча, гадзіна катання на свежым паветры, шэраг яркіх і незабыўных эмоцый. Трэба адзначыць, што вучні не першы раз выязджаюць пакатацца на каньках, але раней яны накіроўваліся ў Пінск на лядовую арэну. У Століне на свежым паветры ім спадабалася больш.
Пасля сеанса катання дзяцей пачаставалі чаем з пячэннем. Як вучням, так і работнікам спадабалася такая форма работы. Усе засталіся задаволенымі. Дзеці з надзеяй чакаюць, што ў хуткім часе зноў выпадзе магчымасць паехаць на каток.
Таццяна
СЕГЕН

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *