Армія і народ – адзіныя

23 лютага ў нашай краіне адзначаецца 95-годдзе Узброеных Сіл. Выбар гэтай даты як Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл цалкам заканамерны, таму што менавіта наша краіна стала пераймальнікам лепшых традыцый Савецкага Саюза. Гэтае свята з’яўляецца адным з самых паважаных у Беларусі.
З датай 23 лютага асацыіруецца гераізм Працоўна-Сялянскай Чырвонай Арміі і выратаванне чалавецтва ад фашызму. Сімвалічна, што менавіта ў нашай краіне, у першай на постсавецкай прасторы, быў дадзены магутны імпульс адраджэнню сэнсаў Вялікай Перамогі.
—    Гэтая дата сімвалізуе моц Савецкай Арміі ў пасляваенны час, якая забяспечвае стратэгічны парытэт на планеце і робіць немагчымай вядзенне ракетна-ядзернай вайны, — расказвае раённы ваенны камісар Уладзімір Мікалаевіч СЕМЯНЮК. – І нават сёння, калі няма СССР, пасля 95 гадоў з дня стварэння Чырвонай Арміі гэты парытэт, створаны некалькімі пакаленнямі абаронцаў Айчыны, захоўваецца. Гэта  забяспечвае  падтрыманне міру на планеце.
Сёння няма СССР, але ёсць Рэспубліка Беларусь, якая разам    з   брацкай  Расіяй будуе Саюзную дзяржаву і застаецца вернай вялікаму сэнсу і традыцыям пакалення пераможцаў. Мір за апошнія дзесяцігоддзі змяніўся кардынальна, і забеспячэнне ваеннай бяспекі нашай краіны здзяйсняецца ў прынцыпова новых геапалітычных, палітычных і эканамічных умовах. Ва ўмовах стварэння незалежнай суверэннай дзяржавы, калі толькі мы самі адказваем за лёс сваёй Айчыны. Гэтыя змяненні ўжо два дзесяцігоддзі таму патрабавалі неабходнасць перагледзець традыцыйныя ўяўленні аб мінулых войнах, аб формах і спосабах іх вядзення, аб зброі для гэтых войнаў, але самае галоўнае – прывесці сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі дзяржавы, яе ваеннай складаючай у належны стан.  Працэс будаўніцтва і развіцця беларускай арміі праходзіў няпроста. Адным са складанейшых перыядаў для нашай краіны стаў пачатак 1990-х гадоў, калі было дапушчана нямала памылак, пад пагрозай аказалася будучыня беларускага народа. У тыя гады ў Беларусі спрабавалі змяніць традыцыйную сутнасць арміі, яе “культурны генатып”. Многія памятаюць тыя часы, калі ваенная форма адзення ў арміі нагадвала форму беларускіх калабарацыяністаў у гады Другой сусветнай вайны. Што да ваеннай бяспекі, то ў той перыяд не было ні Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, ні планаў і праграм рэфарміравання арміі. Адным словам, вырашаліся тактычныя задачы пры  адсутнасці стратэгічнай задумкі.
Рэальнае рэфарміраванне ваеннай арганізацыі краіны пачалося толькі з сярэдзіны 1990 гадоў. З выбраннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі была створана эфектыўная сістэма дзяржаўнага кіравання, умацаваны структуры забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
Менавіта ў той перыяд у рамках рэфарміравання Узброеных Сіл удалося вырашыць многія праблемы, якія былі звязаны са стварэннем органаў ваеннага кіравання, рэфарміраваннем большасці воінскіх часцей, былі створаны мабільныя сілы, удасканалена сістэма кантрактнай службы, аптымізавана сістэма падрыхтоўкі войскаў і сістэма ваеннай адукацыі, створана Ваенная акадэмія.
У ходзе завяршаючага этапа рэфарміравання Узброеных Сіл у 2001-2005 гадах змяніўся не толькі колькасны, але і якасны стан арміі. Створаны ўсе сістэмы, неабходныя для іх функцыянавання і выканання задач па забеспячэнні ваеннай бяспекі дзяржавы.  Рэфарміраванне беларускай арміі было завершана ў 2005 годзе. Вынікі ваеннага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь вызначаны далёка за яе межамі. Але развіццё Узброеных Сіл – гэта безупынны працэс.
Аляксандр
НІКІФАРЭНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *