Навагодні падарунак

Напярэдадні Новага года працоўны калектыў Столінскага райспажыўтаварыства набыў падарунак для трынаццацігадовага Аляксандра Вярохі з Глінкі.
Пра веласіпед Аляксандр марыў даўно. Гэта было яго жаданне — атрымаць такі падарунак на Новы год. Пра гэта даведаліся ў райспажыўтаварыстве і Дзед Мароз арганізацыі адвёз падарунак хлопчыку. Аляксандр жыве толькі з бабуляю, якая разам з унукам дзякавала добрым людзям за падтрымку.
Таццяна СЕГЕН

Добавить комментарий