Навагоднія падарункі

Напярэдадні Новага года раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі наведалі шэфы – начальнік раённага вузла электрасувязі Вячаслаў Міхайлавіч Шэпка і старшыня прафсаюзнага камітэта Святлана Міхайлаўна Разановіч.
Дырэктар карэкцыйнага цэнтра Іна Аляксееўна Шаламіцкая расказала аб дзейнасці сваёй установы, правяла экскурсію па будынку. Госці ж у сваю чаргу зрабілі падарунак – святочную ілюмінацыю, якая будзе ўпрыгожваць цэнтр на навагоднія святы.
Фота Таццяны СЕГЕН

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *