Абмен пасведчанняў завяршаецца

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 407 “Аб некаторых пытаннях абмену дакументаў, якія пацвярджаюць права грамадзян на льготы” ў рэспубліцы на працягу 2012 года праводзіцца абмен пасведчанняў удзельнікаў ліквідацыі вынікаў катастрофы на  Чарнобыльскай АЭС і пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на пасведчанні пацярпеўшых ад катастрофы   на     Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый.
Абмен пасведчанняў завяршаецца 31 снежня 2012 года. Пачынаючы з 1 студзеня 2013 года пасведчанні ўдзельнікаў ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС будуць несапраўднымі і для атрымання льгот згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый» неабходна паказваць пасведчанне пацярпеўшага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый.
Да 1 студзеня засталося зусім мала часу, таму трэба паспяшацца, каб потым не мець праблем. На жаль, і ў нашым раёне абмен пасведчанняў не завершаны.
Падрабязную інфармацыю    аб   парадку  правядзення абмену пасведчанняў можна атрымаць у аддзеле райвыканкама па архітэктуры і будаўніцтве  па тэлефоне 2-15-74.
Фёдар ШУМКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *