Падарункі сваімі рукамі

Вучні Адвержыцкай базавай школы з радасцю наведваюць два гурткі, якімі кіруе Мікалай Антонавіч Яхнавец. Адзін – “Авіямадэльны” ад Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці, другі – “Разьба па дрэве” ад мясцовай школы.
Два гурткі наведваюць 24 чалавекі. Гэтыя ж вучні з радасцю ходзяць і на адзін, і на другі гурток.
Колькі  цудоўных рэчаў яны там ствараюць! Гэта палічкі пад тэлефон і для кніг, падстаўкі пад вазоны. Нават лыжы і санкі самастойна майстравалі. Засвойваюць самыя розныя тэхнікі работы з матэрыяламі: апрацоўка парай, згінанне, выпальванне і выразанне.
Работа ў такіх гуртках патрабуе шмат затрат. Але самае галоўнае – гэта прылады, якімі трэба апрацоўваць будучыя вырабы. Раней настаўнік усе нарыхтоўкі нёс дахаты, дзе іх апрацоўваў. Нядаўна ж у школе з’явіўся новы дрэваапрацоўчы станок. Для школы набыло гэты станок КУВП “Манькавічы” пры пасрэдніцтве старшыні сельвыканкама Наталіі Антонаўны Расько.
Цяпер у распараджэнні  дзетак станок, які дапаможа ім ствараць цудоўныя рэчы як для школы, так і для дома.
Бацькі, вучні і Мікалай Антонавіч дзякуюць дырэктару КУВП «Манькавічы» Мікулічу Аляксею Васільевічу за шэфскую дапамогу.
Таццяна СЕГЕН

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *