Адкрыта паляванне на дзічыну

У мэтах задавальнення запытаў паляўнічых у традыцыйных відах палявання згодна з “Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання ў Рэспубліцы Беларусь” загадам дырэктара Столінскага лясгаса дазволена на тэрыторыі Столінскай лясной паляўнічай гаспадаркі з 11 жніўня па 9 снежня 2012 года паляванне на вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную дзічыну, перапела, вальдшнепа, галубоў (віхір, сізы).
Паляваць можна ў светлы час сутак  з захаваннем правілаў палявання.
А з 1 верасня можна паляваць на рабчыка, шэрую курапатку, фазана. Паляванне на гусей (белалобага, гуменніка, шэрага) дазволена з 15 верасня. Гранічны тэрмін палявання на гэтых птушак – 9 снежня 2012 года.
Дазволеныя для палявання дні – субота, нядзеля, панядзелак, пятніца, а таксама дзяржаўныя святы і святочныя дні. Норма здабычы не абмежавана.
Дазволена здабыча дзікай жывёлы непажаданых відаў пры правядзенні летне-асенняга палявання з адзнакай здабытых відаў жывёлы ў паляўнічай пуцёўцы.
Выдача паляўнічых пуцёвак праводзіцца ў Дубайскім, Турска-Лядзецкім і Столінскім лясніцтвах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *