Старэйшыя людзі раёна

Першага кастрычніка наша краіна адзначыла Дзень пажылых людзей. У нашым раёне жывуць тры чалавекі, якія перасягнулі 100-гадовы юбілей. Гэта – Таццяна Пятроўна Бабко (14 студзеня 1910 г. н.) з Альшан, Алена Іванаўна Бандарчук (6 чэрвеня 1909 г. н.) з Вулька-Араі і Гурын Дзмітрыевіч Расько (3 кастрычніка 1909 г. н.) з Манькавіч.

Напярэдадні Дня пажылых людзей сакратар Столінскай раённай арганізацыі “Беларускі фонд міру” Святлана Васільеўна Піва разам са старшынямі сельвыканкамаў наведалі Гурына Дзмітрыевіча Расько і Алену Іванаўну Бандарчук. А старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч наведаў Таццяну Пятроўну Бабко. Кожны доўгажыхар атрымаў не толькі віншаванні і пажаданні моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця, а яшчэ і прадуктовы набор, набыты за кошт арганізацыі “Беларускі фонд міру”. Парадавала тое, што, нягледзячы на свае гады, доўгажыхары застаюцца аптымістамі, Гурын Дзмітрыевіч Расько нават жартаваў з гасцямі. А Алена Іванаўна Бандарчук у размове хвалявалася аб тым, што зрок слабы, рукі не слухаюцца, з-за чаго не можа заняцца ніякай справай! Вось так. Потым Алена Іванаўна без чыёй-небудзь дапамогі нават правяла гасцей на вуліцу. Усе доўгажыхары падзякавалі за візіт, за тое, што не забываюць іх.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *